( крышку лытдыбру )
Чарлз Букоўскі
дык ты хочаш быць пісьменнікам?
калі выбухам не імкне з цябе
ўсяму насуперак,
не трэба.
пакуль няпрошанае не рвецца
з твайго сэрца і твайго розуму,
з твайго нутра,
не трэба.
калі праседжваеш гадзінамі,
утаропіўся ў манітор,
згорбіўся над
друкаркай
у пошуках словаў,
не трэба.
калі займаешся гэтым для грошай
ці славы,
не трэба.
калі займаешся гэтым, каб пакласці
жанчыну ў ложак,
не трэба.
калі доўга сядзіш,
перапісваючы зноў і зноў,
не трэба.
калі табе цяжка нават падумаць пра гэта,
не трэба.
калі спрабуеш наследаваць
некаму іншаму,
забудзься.
( Read more... )

Многія ведаюць Тэнэсі Ўільямса як выдатнага драматурга, я, аднойчы прачытаўшы зборнік яго перакладзеных апавяданняў, што пабачыў свет напачатку 90-х, люблю яго як празаіка, але ён яшчэ і паэт. Верш, змешчаны ніжэй ужо не аднойчы сустракала ў суполцы
greatpoets. А сёння вырашыла перакласці.
Жыццёвая гісторыя
Пасля таго, як вы ўпершыню леглі ў ложак,
на жаль ці на шчасце, папярэдне не пазнаёміўшыся,
той ці тая звычайная кажа:
Раскажы мне пра сябе, я ўсё хачу пра цябе ведаць,
што было ў тваім жыцці? І ты думаеш, яму ці ёй напраўду,
насамрэч цікава ведаць тваю гісторыю, таму ты
запальшваеш цыгарэту і апавядаеш яму ці ёй, абодва
вы ляжыце абсалютна вольна, расслаблена,
нібы дзве лялькі, што, занудзіўшыся, кінула на ложак дзіця.

Фрэндстужка ўжо ўся заваленая афішкамі "Паміжа 8", але ўсё ж я не магу не скарыстацца сваім "слупам" і не павесіць яшчэ адну, бо таксама маю самае непасрэднае дачыненне да часопіса. Такім чынам, 12 лістапада ў 19.00 у музеі Максіма Багдановіча мы будзе яго прэзентоўваць. Калі буду выступаць (прынамсі пакуль плануецца, а там глядзіш з-за вялікай колькасці выступоўцаў можа і перадумаем :)), зачытаю ўрыўкі з аднаго гатычненькага апавядання, дзе ледзь не ў кожным сказе будзе слова, ад якога рускамоўным наведнікам мусіць будзе смешна, хоць і павінна было б быць вусцішна...

Пад катам вокладка часопіса. Мастак і часопіса, і афішы -- Андрэй Пакроўскі.

Пад катам вокладка часопіса. Мастак і часопіса, і афішы -- Андрэй Пакроўскі.
( Read more... )
27 кастрычніка споўнілася б 77 гадоў Сыльвіі Плат, а 29 кастрычніка 47 гадоў гэтаму вершу. Праз тры з паловай месяцы пасля яго напісання Сыльвіі не стала. У яе было, як выявілася, нашмат менш смерцяў, чым яна думала.Лэдзі Лазар
Я зрабіла гэта ізноў,
Раз на дзесяць гадоў,
Я здолела –
Цудам устала, пайшла, мая скура
Ільсніцца, як лямпа нацыста,
Мая правая ступня –
Прэс-пап’е,
І мой твар невыразны – тонкае
Габрэйскае палатно.
( Read more... )
У сувязі з тым, што спосаб падачы адказу такі, які ёсць, памыліцца прасцей простага))
| ПрайдзіСвет - прайдзі тэст! |
![]() |
| Пярэваратні |
| мой вынік – 23 з 30 |
| Цудоўна! Вы па-майстэрску гуляеце словам! |
| Прайдзі Тэст! |
я люблю старыя фотаздымкі. вось прыдумала сабе невялікі праекцік: адсканіць сямейныя фота. пакуль хапіла толькі на некалькі здымкаў, бо сканэр не хоча неяк па-чалавечы ўспрымаць. ну і я, чаго хаваць, лайдачка))
але гэты здымак мне па-сапраўднаму падабаецца. прыкладна 70-ыя гады. вёска Спярыжжа Брагінскага раёна (цяпер зусім занядбаная, людзей там ужо няма даўно -- знаходзіцца ў 15-кіламетровай зоне адсялення). крайні злева мой дзед Есіп, за ім яго сябар дзед Адам (і жонка ў яго была Ева). астатнія - магчыма, таварышы ці суседзі. такія спакойныя, упэўненыя ў сабе твары, з лёгкай пасмешкай з фатографа))
( глядзець )

А між тым конкурс у нас ідзе. Гэтым разам сярод вершаў у трэці нумар пераважае гатычна-калядная тэматыка, бо і сам нумар у большасці сваёй будзе вытрыманы ў адпаведнай атмасферы. :)
Сярод 9 аўтараў на конкурс: Джон Кітс (ангельская), Густава Адольфа Бекер (гішпанская), Джузэпэ Джаакіна Бэлі (італьянская), Ёзэф фон Айхендорф (нямецкая), Балеслаў Лесьмян (польская), Мікалай Гумілёў (ага-ага, і зноў ён, руская), Мікола Зэраў (украінская), Тэафіль дэ Віа (французская) і Густаў Фродзінг (шведская).
Спампаваць файл з перакладамі, а таксама прачытаць падрабязней пра правілы можна тут: http://prajdzisvet.org/contests
Дэдлайн -- 1 снежня.
Таксама ў нас з'явілася новая конкурсная рубрыка "Кубак Майстра". Яе вядучым у сённяшнім нумары выступіў Васіль Сёмуха. Прапанаваны ім верш для перакладу -- Rusałeczko moja wiślana... Юльяна Тувіма. Прыз за перамогу ў гэтай намінацыі абярэ сам спадар Васіль. :) Што гэта будзе, сакрэт нават для нас. :) Дэдлайн - той жа, 1 снежня.
Пераклады варта дасылаць на скрынку рэдакцыі rada@prajdzisvet.org або змяшчаць на форуме (акрамя перакладаў на Кубак Майстра).
Чакаем новых твораў! Праўда. :)

Цяпер у нас ёсць rss. Падключыцца да каналу і дадаць нашу стужку ў свой гуглрыдэр можна, націснуўшы на сайце аранжавую пімпачку зверху. Ну ці па гэтай спасылцы: http://prajdzisvet.org/rss/prajdzis vet.xml .
Там жа ёсць пімпачка для аматараў twitter, навіны з rss-стужкі дублююцца туды. Спасылка на наш твітэр: http://twitter.com/PrajdziSvet .
Ну вось. Спрабуем не адставаць ад часу. А чаго нам яшчэ не хапае, на вашу думку?

я любіла маляваць з дзяцінства, гадоў з двух, а можа з трох, але калі мне было чатыры, я ўжо вывучала дзіцячыя кніжкі па маляванні)) ну вось, хоць далей за нейкія калякі-малякі маё мастацкае захапленне не пайшло, часам люблю расслабіцца. як нехта змяшчае на поўным сур'ёзе графаманскія вершыкі, так і я абсалютна не сур'ёзна павешу тое, што ў мяне сёння атрымалася, калі гуляла з Корэл Дро))
( Read more... )
( Read more... )
Другі нумар часопіса "ПрайдзіСвет" пабачыў свет.
Знайсці розныя мадэрнісцкія прысмакі замежнай літаратурнай кухні можна тут: http://prajdzisvet.org
Ну і цудоўная тэставанка:
П.С. Таня У., выбачай, калі ласка, калі не паразумеліся. Чакаем містычна-калядных жахавак у наступным нумары.
Знайсці розныя мадэрнісцкія прысмакі замежнай літаратурнай кухні можна тут: http://prajdzisvet.org
Ну і цудоўная тэставанка:
| ПрайдзіСвет - прайдзі тэст! |
![]() |
| Кінаквіз “Экранізацыя як пераклад” |
| мой вынік – 33 з 35 |
| Вашая візуальная памяць – проста цуд! Тут два варыянты: або вы кінаман, або складальнік кінаквізу! |
| Прайдзі Тэст! |
П.С. Таня У., выбачай, калі ласка, калі не паразумеліся. Чакаем містычна-калядных жахавак у наступным нумары.
Але я пра іншае. Цікавы спосаб папулярызацыі ўязднога турызму, апісвае ў сваім жж
На працягу выходных відэазварот 26-гадовай Карэн, у якой на руках сядзіць маленькі Аўгуст, набраў амаль мільён праглядаў. Дзяўчына распавядае, як яна зацяжарыла ад незнаёмага ёй чалавека на дыскатэцы. У звароце яна просіць тату Аўгуста адгукнуцца
Спасылкі з 83 тыс. сайтаў выклікалі даволі шмат адказаў. Больш за тысячу мужчын з розных краін свету прызналіся ў бацькоўстве.
Сёння ранкам відэа было выдаленае з youtube.com. Паводле адной з версій, дацкія маралісты ўгледзелі ў Карэн прасталытку. Але справа нашмат прасцейшая – ролік з’ўляецца звычайнай рэкламай агенцтва Grey на замову VisitDenmark. Рэклама, па задуме аўтараў, заахвочвае замежных турыстаў наведваць Данію.
Па-мойму, гэта жорстка. :) Але сама задума!..
Па працы сёрфлю.
Прыклад журналісцкай інтэрпрэтацыі:
lenta.ru:
Наталия Солженицына защитила школьников от "Архипелага ГУЛАГ"
Российских школьников не следует принуждать к обязательному чтению романа Александра Солженицына "Архипелаг ГУЛАГ", даже в сокращенном варианте - в одном томе. "Это нереалистично", - сказала вдова писателя Наталия Дмитриевна Солженицына на встрече с Владимиром Путиным 28 июля 2009 года. "Разумно ввести несколько уроков, два-три... Этого достаточно, чтобы зажечь сердце. У кого зажжется, тот продолжит читать", - цитирует Наталию Солженицыну "Коммерсант".
rian.ru:
Вдова Солженицына предлагает изучать в школах "Архипелаг ГУЛАГ"
Вдова писателя Александра Солженицына - Наталья - на встрече с премьер-министром РФ Владимиром Путиным во вторник предложила ввести в российских школах 2-3 обязательных урока по изучению одного из самых известных произведений автора - "Архипелаг ГУЛАГ".
Солженицына сообщила, что, выполняя волю мужа, подготовила "конденсированный" однотомный вариант произведения, но вводить его изучение целиком в обязательном порядке считает нецелесообразным.
"Было бы разумно ввести какое-то реалистичное число уроков, к которым подготовить то чтение, которое будет обязательным. Чтение будет небольшим, но будет зажигать сердце, а у кого зажжется, прочитают в качестве летнего чтения один том", - отметила она.

На сайце "ПрайдзіСвета" новая тэставанка ад непераўзыдзенай
ku_palinka.
| ПрайдзіСвет - прайдзі тэст! |
![]() |
| Тэст на перакладчыцкую логіку |
| мой вынік – 16 з 20 |
| У вас сумяшчаюцца дзве несумяшчальнасці – логік і перакладчык! Заўжды захоўвайце баланс паміж гэтымі сутнасцямі. Поспехаў! |
| Прайдзі Тэст! |
А між тым, мы расцем :) Вось ужо некалькі тыдняў, як на нашым сайце абвешчаны конкурс на лепшы пераклад паэтычнага твора.
Першыя конкурсы прымеркаваныя да другога нумару часопіса, прысвечанага літаратуры мадэрнізму. Вашай увазе прапануецца 21 верш з чатырнаццаці моваў: ангельскай, гішпанскай, грэцкай, італьянскай, нідэрландскай, нямецкай, партугальскай, польскай, расійскай, сербскай, украінскай, французскай, чэшскай, шведскай. Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў другім нумары часопіса.
Я таксама прыклала руку да адбору некалькіх вершаў для перакладу. :) Але суддзямі будуць людзі больш паважаныя і дастойныя.
Спампаваць арыгіналы можна па спасылцы вышэй ці тут (адразу захаваць докаўскі файл).
Магу сказаць, што творы на конкурс ужо прыходзяць. :) Але дэдлайн -- 1 жніўня.
Перакладаў чакаем або на мэйл рэдакцыі rada@prajdzisvet.org, або на форум у адпаведны раздзел Конкурс (там для кожнага верша, створаная галінка, дзе і абмеркаваць пераклад (ці арыгінал) можна :)). Толькі звярніце ўвагу: каб пісаць на форуме, патрэбная рэгістрацыя.

Да індзейцаў Амэрыкі адчуваю сымпатыю яшчэ са студэнцкіх гадоў, калі пісала курсавую і дыплом па рамане Лінды Хоган зь племені Чыкаса. Тады пачала закопвацца ва ўсіх гэтых плямёнах, шукаючы ў даступных мне крыніцах хоць нейкія зьвесткі пра індзейцаў Таіга (так і не знайшла). Тады і пазнаёмілася з плямёнамі Семінолаў, Чырокі, Чыкаса... Але неяк ніколі не думала, што ў іх ёсць свая пісьменнасць. А вось сёньня выпадкова натрапіла на артыкул пра абэцэду мовы Чэрокі, створаную Сэквояй (Sequoyah)(1770-1843) (так, гэта менавіта ў яго гонар было названае велічнае амэрыканскае дрэва). Непісьменны, але разумны індзеец, маючы пры сабе адну адзіную кніжку па-ангельску і не разумеючы ў ёй ні слова, ні літары, за дзесяць гадоў стварыў алфабэт для сваіх суродзічаў. Гэта быў 1821 год. Спачатку навучыў чытаць сваю дачку Аёка. Ды ўся яго асьветніцкая дзейнасьць ледзь не скончылася трагічна -- Сэквою і Аёку суродзічы пачалі падазраваць у сувязях зь цёмнымі сіламі. Але пасьля невялікага экспэрымэнту, калі дачка чытала лісты недзе зачыненага бацькі, індзейцы засталіся пад моцным ўражаньнем ад вынаходкі Сэквоі.
( Праз 5 гадоў падарожжаў і навучаньня супляменьнікаў, пісаць і чытаць на сваёй мове маглі ўжо тысячы індзейцаў Чэрокі )
хвароба: я не люблю кампутарныя гульні і не разумею, як імі можна захапляцца.
тлумачэньні: не магу ўцяміць, як можна лавіць кайф ад нечага, што для цябе было пралічана да апошняга пікселя іншымі людзьмі(!). бе. гуляць -- значыць, ствараць... а тут толькі ісьці па намаляваных для цябе іншымі сьцежках, грукацца ў створаныя іншымі дзьверы, задаваць прыдуманыя для цябе іншымі пытаньні. па-мойму, жахліва.
доктар, гэта лечыцца?

Я тут падумала, што мой жж ператвараецца ў нейкі рэкламны блог часопісу. Як у маці, якая толькі і можа гаварыць, што пра сваё дзіця... Вось і я зноў пра нашага агульнага гадаванца. Прашу, калі хто ня хоча, прапусьціце гэты запіс, пакуль ня позна :))
( Для тых, хто хоча чытаць далей )
( Для тых, хто хоча чытаць далей )
Вось шукала інтэрвію мадэрністаў у інтэрнэце і, як ні дзіўна, знайшла.
Спадзяюся, каму-небудзь таксама будзе цікава.
Аўдыё-інтэрв'ю на BBC
Паэты (Одэн, Ейтс, Камінгс, Томас, Паўнд і г.д.)
Пісьменьнікі (абодва Эймісы, Бероўз, Этвуд, Крысьці, Вулф, Грын, Набокаў і г.д.)
На жаль, скрыптоў там няма і спампаваць без спэцыяльнай праграмы практычна немагчыма.
П.С. Можа, хто ведае, як дзейнічае закон аб аўтарскіх правах на інтэрвію тых, чые творы ўжо ёсьць грамадскім здабыткам?

| Тэставанка з украінскае мовы |
| мой вынік – 13 з 16 |
| Вы бясспрэчна знойдзеце агульную мову з украінскімі нацыяналістамі. Гайда ў Львів! |
| Прайдзі Тэст! раздзел "гульня" |
Мне падабаецца чытаць і падпісвацца на розныя штукі кшталту "A poem a day keeps the doctor away" (Штодзённы прыём вершаў дапаможа захаваць вашу псыхіку здаровай). Не хапае мне гэтага ў нашай краіне і на нашай мове...
( Можна было б зладзіць нейкую штуку нашкталт такога )
( Можна было б зладзіць нейкую штуку нашкталт такога )